Душпастырская навена перад святам св. Апостала Андрэя21 лістапада 2021 споўнілася 80 год, калі Папа …

Душпастырская навена перад святам св. Апостала Андрэя

21 лістапада 2021 споўнілася 80 год, калі Папа Пій ХІІ прызначыў Экзарха Антона (Неманцэвіча) Апостальскім Адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі. 
У гэты дзень у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі пачалася душпастырская навена (novenna) перад святам св. Апостала Андрэя Першапакліканага – асаблівага Пакравіцеля Усходняй (Візантыйскай) Царквы – святам, якое ў 425-годдзе Берасцейскай уніі адзначаецца асабліва.
У грэка-каталіцкай парафіі свв. Кірыла і Мятода ў Баранавічах малітоўны ўспамін Экзарха Антона ды пачатак душпастырскай навены ўзначалілі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Зміцер Чарнель – рэдэмптарыст.
НАВЕНА – гэта час малітвы але і актыўнай дабрачыннасці ды ўвагі да людзей “у патрэбе”. Усе гэтыя духовыя этапы святкавання Берасцейскай уніі даручаем малітвам вернікаў.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2648

Душпастырская навена перад святам св. Апостала Андрэя » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа

21 лістапада 2021 споўнілася 80 год, калі Папа Пій ХІІ прызначыў Экзарха Антона (Неманцэвіча) Апостальскім Адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі.  У гэты дзень у грэка-каталіцкіх