Выйшла з друку падрыхтаваная НГАБ кніга “Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый” у новай выдавецкай серыі “Святыні Вялікага Княства Літоўскага” (укладальнік Д.В.Лісейчыкаў).
У кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў на тэрыторыі Аршанскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Лідскага, Мінскага, Навагрудскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слонімскага паветаў, а таксама Полацкага ваяводства і Інфлянтаў за перыяд 1675-1698 гг.
Асноўны масіў дакументаў быў выяўлены ў фондах НГА Беларусі і Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва (г. Санкт-Пецярбург).
З наступнага тыдня кнігу можна будзе купіць непасрэдна ў архіве (Мінск, вул.Крапоткіна, 55, каб. 24 – навукова-даведачная бібліятэка), а таксама ў кнігарні “Акадэмкніга” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72).