Сёння – у нядзелю, 28 лістапада 2021 грэка-католікам Мінска (прадстаўнікам мінскіх парафій) Госпад даў ласку глыбокай духовай сулучнасці (Сопричастие; Communio, KOINONIA) – у супольным святкаванні Памяці св. Апостала Андрэя, у рамках Успаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі. Святары і вернікі мінскіх парафій, разам з Апостальскім Нунцыям у Беларусі Архібіскупам Антэ Ёзічам і Апостальскім візітатарам БГКЦ Архім. Сяргеем (Гаекам), дзякавалі Госпаду за “Адну, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву”. Гэта быў вельмі ўпэўнены крок на “шляху сінадальнасці” – у супольнасці Паўсюднай Царквы. Навена (novenna) перад святам Ап. Андрэя Першапакліканага працягваецца.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ