Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрства
+Дні малітвы за праваслаўных Братоў і Сясцёр+
=У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў працягваецца душпастырская навена – шлях духовага подзвігу і падрыхтоўкі – да свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага, якога шануюць усе хрысціяне.
У дні 25-27 лістапада 2021 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія набліжаюцца да пачатку Перадкаляднага посту.
(“Рождественский пост” для праваслаўных у Беларуси пачынаецца 28 лістапада 2021 г.).
+ + +
=Ідэя абвяшчэння апостала Андрэя Апекуном (Заступнікам) братэрскага дыялогу паміж хрысціянамі заходняй і ўсходняй традыцыі належыць св. Паўлу VI Папе Рымскаму. Яна нарадзілася ў час яго сустрэчы з Усяленскім Патрыярхам Афінагорам у Святой Зямлі ў 1965 годзе.
Гэтая ініцыятыва была прынята Патрыярхам Афінагорам, які адказаў на яе ў размове з французскім праваслаўным багасловам Аліўе Клеманам летам 1968 года.
Гэтыя размовы былі выдадзены ў 1969 годзе ў кнізе пад загалоўкам ROMA-AMOR.
+ + +
Малітвамі Апостала Андрэя Першапакліканага няхай Госпад даруе нам у Беларусі плённы міжканфесійны дыялог для духовага дабра ўсіх жыхароў шматканфесійнай Беларусі.