+Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой Зямлі+=Мінскія грэка-ка…

+Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой Зямлі+
=Мінскія грэка-каталіцкія парафіі Праведнага Язэпа і Святога Мікалая Цудатворцы прынялі Віфлеемскі агонь ў сваім храме ў суботу 18 снежня 2021 г, у рамках сумесных Перадкалядных рэкалекцый.
=Гэта дала нагоду да малітвы за хрысціян у Святой Зямлі, асабліва за грэка-каталіцкую (мельхіцкую) парафію ў Віфлееме, з якой ужо шмат гадоў парафія Прав. Язэпа застаецца ў братэрскім, духовым кантакце.
– Для двух бакоў гэтая духовая сулучнасць застаецца тым больш каштоўная ў час абмежаванняў паломніцтва ў перыяд пандэміі.
=Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа прынялі Віфлеемскі агонь у нядзелю, 19 снежня і далучыліся да малітвы за хрысціян у Святой Зямлі.