УСПАМІН ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ Ў ПАДУІ /(Італія). — 20 студзеня 2022 г. ў базыліцы св. Антонія Падуанскага ў Падуі (Італія) была адслужана Св. Імша ў рамках святкавання 500-годдзя Малой Падарожнай кніжкі Францішка Скарыны – першай кнігі надрукаванай на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ініцыятарамі багаслужэння ў горадзе дзе вучыўся Францішак Скарына выступілі літоўскія дыпламаты. Сярод прысутных на Імшы быў амбасадар Літоўскай рэспублікі у Італіі Річардас Шлепавічус, прадстаўнікі літоўскай, беларускай і польскай дыяспар, студэнты Падуанскага універсітэта. Падчас казані айцец Даніэль Фекета згадаў асобу Францішка Скарыны як прыклад мірнага суіснавання, нягледзячы на існуючыя паміж людзьмі культурныя, этнічныя і рэлігійныя розніцы. На Імшы малілісь таксама за церпячых і пераследаваных людзей ва ўсім свеце, асабліва тых каго пераследыюць за вызнанне хрысціянскіх каштоўнасцяў.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ