Папа Францішак абвясціў Дзень малітвы за мірПасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года пр…

Папа Францішак абвясціў Дзень малітвы за мір

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір.
 
“З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. Горача заклікаю ўсіх людзей добрай волі ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога, каб кожная палітычная ініцыятыва служыла агульначалавечаму братэрству, больш чым аднабаковай выгадзе. Тыя, хто пераследуе ўласныя мэты, прычыняючы шкоду іншым, зневажаюць уласнае чалавечае пакліканне, бо мы ўсе створаны братамі і сёстрамі. Таму, з занепакоенасцю з прычыны існуючай напружанасці, прапаную, каб наступная серада, 26 студзеня, стала Днём малітвы за мір”, – сказаў Пантыфік.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2697

Папа Францішак абвясціў Дзень малітвы за мір » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір. “З трывог