ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!!! =Адышоў да Госпада пратэстанцкі пастар Эрнст Сабіла
Яму было 89 гадоў, да 90-гадовага юбілею не дажыў паўтара месяца.
= Эрнст Сабіла нарадзіўся ў вёсцы Дзегцяроўка Мінскага раёна 18 сакавіка 1932 года. У 1951 годзе быў арыштаваны і абвінавачаны ў «актыўнай агітацыі з ужываннем нацыянальных і рэлігійных забабонаў». Быў асуджаны да расстрэлу, але гэты прысуд быў заменены на 25 гадоў зняволення.
= У 1964-м, праз 13 гадоў зняволення, быў вызвалены і вярнуўся да актыўнай рэлігійнай дзейнасці. Знаходзіўся пад наглядам КДБ. У 1970-х гадах здолеў скончыць вячэрняе аддзяленне Мінскага інстытута замежных моваў.
= З 1988 года Эрнст Сабіла — прасвiтар Беларускай евангельскай Царквы. Брат Эрнст быў верным прыяцелям беларускіх грэка-католікаў.

Пахаваны Эрнст Сабіла будзе ў роднай вёсцы Дзегцяроўка ў панядзелак ці аўторак.