Біскупы атрымалі ліст Папы і тэкст Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Сэрцу Марыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Біскупы ва ўсім свеце атрымалі ліст ад Папы і тэкст Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Святы Айцец Папа Францішак скіраваў усім дыяцэзіяльным біскупам ліст з запрашэннем далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які ён мае намер здзейсніць 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана.