Агульнагарадскі Крыжовы шлях з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча прайшоў у Мінску
Увечары 13 красавіка, у Вялікую сераду, на прыкасцёльным цвінтары парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшло набажэнства Крыжовага шляху, у якім бралі ўдзел вернікі з розных парафій сталіцы.