Папа Францішак: я гатовы зрабіць усё, каб спыніць вайну
У інтэр’ю аргентынскаму выданню La Nación Святы Айцец нагадаў, што вайна з’яўляецца анахранізмам у сучасным свеце, а таксама паведаміў, што была скасавана яго сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам.
Размаўляючы з журналістам Хаакінам Маралесам Салам Францішак заўважыў, што Апостальская Сталіца няспынна прыкладае намаганні дзеля спынення вайны. “Ватыкан не адпачывае. Я не магу расказаць дэталі, бо тады гэта ўжо не будуць дыпламатычныя намаганні, але спробы ніколі не прыпыняюцца”, – сцвердзіў Пантыфік.
Гаворачы пра значэнне візіту да пасла Расіі пры Святым Пасадзе, здзейсненага 25 лютага 2022 года, Папа заўважыў: “Я пайшоў туды сам. Я не хацеў, каб мяне нехта суправаджаў. Гэта была мая асабістая адказнасць. Гэта было рашэнне, прынятае падчас ночы чування, думаючы пра Украіну. Для таго, хто хоча бачыць рэчы такімі, якімі яны з’яўляюцца, зразумела, што я ўказаў ураду на тое, што ён можа неадкладна пакласці канец вайне. Калі быць шчырым, я хацеў зрабіць штосьці, каб больш не было ніводнай смерці ва Украіне. Нават адной. І я гатовы зрабіць усё”, – прызнаўся Пантыфік.
http://svjazep.org/index.php?newsid=2765
У інтэр’ю аргентынскаму выданню La Nación Святы Айцец нагадаў, што вайна з’яўляецца анахранізмам у сучасным свеце, а таксама паведаміў, што была скасавана яго сустрэча з П