Успрыманне чалавекам несправядлівасці сведчыць пра БогаМагчымы адказ на пытанне, чаму Бог дапускае з…

Успрыманне чалавекам несправядлівасці сведчыць пра Бога

Магчымы адказ на пытанне, чаму Бог дапускае зло – гэта сцвярджэнне, што Бога не існуе зусім, і тады адказ на наша пытанне адразу відавочны: Бог дапускае зло, таму што ніякага Бога, уласна, няма і перашкаджаць злу папросту няма каму. Усё проста і зразумела.

Але тады незразумела іншае: калі Бога няма, то чаму мы ўвогуле задаём сабе пытанне аб прычынах зла? Наша абурэнне несправядлівасцю выходзіць з таго, што мы адчуваем, што ёсць «дабро» і «зло», і што «дабро» растаптана, а «зло» здзейснена. Вядома, пытанні дабра і зла – гэта пытанні маралі і этыкі. Але калі Бога няма і само жыццё – гэта проста матэрыяльны працэс без духоўнай або звышнатуральнай прычыны або мэты, тады пытанні дабра і зла не маюць ніякага сэнсу, і нам няма чаго іх задаваць. Чаму? Ды таму, што ў гэтым выпадку ні дабра, ні зла аб’ектыўна не існуе.

Аві Снайдэр