У Маладзечне прайшла выстава абразоў Багародзіцы з Марыйных санктуарыяў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Маладзечне з удзелам прадстаўнікоў Касцёла і Царквы прайшла выстава абразоў Багародзіцы з Марыйных санктуарыяў Беларусі

20–21 жніўня ў гарадскім Палацы культуры горада Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі, перэгрынацыя якіх ужо другі год адбываецца па парафіях нашай краіны.