22 жніўня ў календары Рыма-каталіцкай Царквы: дзень ушанавання (успамін – memoria) Найсвяцейшай Дзев…

22 жніўня ў календары Рыма-каталіцкай Царквы: дзень ушанавання (успамін – memoria) Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Каралевы. У гэты дзень ушаноўваюцца цудадзейныя Абразы Багародзіцы ў Браславе і Лагішыне. [Святочныя ўрачыстасці прайшлі раней]. =У каляндары БГКЦ сёння (22.08.22) ўшанаванне Браслаўскай Іконы Багародзіцы. “Усім святарам, дыяканам, вернікам, якія на працягу мінулых тыдняў (ліпеня і жніўня) – разам з братамі рыма-католікамі – прынялі ўдзел у святочным ушанаванні Багародзіцы (Будслаў, Тракелі, Гудагай, Лагішын, Браслаў) дзякуем за каштоўны знак духоўнай салідарнасці ды жадаем асаблівай апекі Найсвятой Маці Хрыста – у перспектыве ўжо блізкага Пачатку новага царкоўнага года (1 верасня). З малітвай і пастырскім блаславеннем. +Архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар БГКЦ.