​ Сёння, 26 жніўня Святая Царква ў нашых землях узгадвае Найсвяцейшую Дзеву Марыю Чанстахоўскую – …

Сёння, 26 жніўня
Святая Царква ў нашых землях узгадвае Найсвяцейшую Дзеву Марыю Чанстахоўскую – цудатворную ікону Багародзіцы, напісаную, паводле падання, евангелістам Лукою.
Чанстахоўская ікона Божай Маці – адна з самых шанаваных святынь не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце. Яна знаходзіцца на Яснай Гуры ў горадзе Чанстахова. Кожны год пакланіцца іконе і папрасіць аб ацаленні і аб збаўленні ад няшчасцяў прыходзяць дзясяткі тысяч людзей.
З-за цёмнага адцення аблічча таксама вядомая як «Чорная Мадонна».