У Карагандзе архімандрыт Сяргей (Гаек) прыняў удзел у душпастырскай кансультацыі адносна дыялогу з мусульманамі. ===13 верасня 2022 завяршылася дзевятніца (навена) малітоўнай падтрымкі Папы Францішка – ” Пасланніка міру і братэрства”, які вечарам у гэты дзень прыбыў у Нур-Султан – сталіцу Казахстана. У гэтай духоўнай праграме ўдзельнічалі вернікі ў парафіях і супольнасцях грэка-католікаў Беларусі. ===У тойжа дзень 13 верасня, у малітве і душпастырскай кансультацыі адносна патрэбаў і магчымасцяў міжрэлігійнага дыялогу – асабліва хрысціянаў і мусульманаў – удзельнічаў у Карагандзе (у манастыры Айцоў Марыянаў) архімандрыт Сяргей (Гаек). Ён узгадаў свой удзел у пачатковых ініцыятывах дыялогу католікаў і мусульманаў ў Казахскай ССР (у Карагандзе) і Таджыкскай ССР (у Душанбэ), што мелі месца яшчэ напрыканцы 80-тых гадоў ХХ-га стагоддзя. ===У дарозе на сустрэчу з Папам Францішкам у Нур-Султане, іерарх беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў Караганду – сталіцу Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў Казахстана і Сярэдняй Азіі, якую ўзначальвае Апостальскі Адміністратар мітрафорны протаіерэй Васіль Гавера.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ