О, дзеваў усіх вартаўнічкаІ Маці цнатлівая Бога,Ты радасць нябёсаў, Ты брама,Марыя – Ты наша надзея….

О, дзеваў усіх вартаўнічка
І Маці цнатлівая Бога,
Ты радасць нябёсаў, Ты брама,
Марыя – Ты наша надзея.

Галубка з красою дзівоснай,
Лілея, што ззяе між церняў.
Ты кветка, якая залечыць
Балючыя раны людскія.

Ты вежа, што злу не здаецца,
Ты – пуцяводная зорка.
Нас барані ад падманаў,
Святлом будзь для грэшнага свету.

Рассей усю цемру памылак,
Дай знаць пра падводныя скалы.
І тым пакажы накірунак,
Хто ў непагадзь збіўся з дарогі.

Адзіная ззяеш у ласцы,
Без першароднага грэху.
Ніколі Цябе не падмануць
Зайздросныя хітрыкі змея.

Няхай будзе вечная слава
Айцу, як і Духу Святому,
Што Сыну свайму падарылі
Такую цудоўную святасць.