Сёння, пасля Генеральнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Ватыкане, дырэктар
Прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні заявіў наступнае:
“Што тычыцца стану здароўя Папы на пенсіі, за якога Папа Францішак
папрасіў аб малітве напрыканцы агульнай ранішняй аўдыенцыі, магу
пацвердзіць, што ў апошнія некалькі гадзін адбылося пагаршэнне стану
здароўя па прычыне пажылога ўзросту. Сітуацыя на дадзены момант
застаецца пад кантролем, Папа на пенсіі знаходзіцца пад пастаянным
медыцынскім наглядам. Напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа
Францішак накіраваўся ў кляштар Mater Ecclesiae да Бeнeдыкта XVI. З’яднаемся ў малітве за Папу на пенсіі”.
Заахвочваем Вас, шаноўныя святары, духавенства, усіх вернікаў
Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама ўсіх людзей добрай волі, па
просьбе Святога Айца Францішка далучыцца да малітваў за Папу на пенсіі
Бенедыкта XVI.
=Падтрымаем нашай малітвай адданага Слугу і Іерарха Хрыстовага
Касцёла, вялікага Абаронцу веры нашага часу. Няхай гэтая малітва будзе
выразам нашай удзячнасці Папе Бэнедыкту XVI за мужнае сведчанне
веры, пакоры і адданасці Каталіцкаму Касцёлу, якое ён даў пад час свайго
пантыфікату, а таксама за яго малітвы, якімі ён у цішыні, на працягу
апошніх 8 гадоў падтрымлівае Паўсюдны Касцёл.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ