МАЛІТВА ПАПЫ ФРАНЦІШКА ЗА МІР ПЕРАД РЫМСКАЙ КОПІЯЙ ІКОНЫ ЖЫРОВІЦКАЙ БАГАРОДЗІЦЫУ сераду, 11 студзеня…

МАЛІТВА ПАПЫ ФРАНЦІШКА ЗА МІР ПЕРАД РЫМСКАЙ КОПІЯЙ ІКОНЫ ЖЫРОВІЦКАЙ БАГАРОДЗІЦЫ
У сераду, 11 студзеня 2023, на Генеральнай аўдыенцыі ў Ватыкане была выстаўлена рымская копія Жыровіцкай Іконы Маці Божай. Папа Францішак ушанаваў Ікону ўваходзячы ў зал аўдыенцыі. Напрыканцы аўдыенцыі Папа заклікаў вернікаў да малітвы за мір.
“Не забудзем пакутуючую Ўкраіну, заўсёды ў нашых сэрцах; гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, мы выказваем нашу любоў, нашу блізкасць і нашы малітвы.
А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні перад Іконай Маці Божай вядомай як Madonna del Pascolo [так у Рыме называюь Ікону Маці Божай Жыровіцкай], якую ўшановаюць у Беларусі, молячыся за гэтую дарагую Краіну і за мір. Запрашаю вас духоўна аб’яднацца ў гэтай маёй малітве. Усім вам маё дабраславенне”.
+++
Рымская копія Іконы Жыровіцкай Багародзіцы ўшаноўваецца ў храме свв. Сяргея і Вакха. Паводле ёй быў напісаны спісак (копія) на палатне, які быў каранаваны папскімі каронамі ў Жыровіцах 19 верасня 1730 года.