5 лютага 1637 года памёр Язэп Руцкі – уніяцкі царкоўны дзеяч, пісьменнік-палеміст, філосаф. Заснавальнік Ордэна базылянаў разам са св. Язафатам, яго першы протаархімандрыт, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі.
Язэп Руцкі – аўтар ідэі стварэння з Кіеўскай мітраполіі асобнага патрыярхату, які б аб’ядноўваў усіх вернікаў грэцкага абраду (уніятаў і праваслаўных) і быў бы адначасова ў адлучанасці як з Рымам, так і з Канстанцінопалем.