14 САКАВІКА ў літургічным каляндары візантыйскай традыцыі: ПАМЯЦЬ св. БЕНЯДЫКТА НУРСІЙСКАГА. =Паводл…

14 САКАВІКА ў літургічным каляндары візантыйскай традыцыі: ПАМЯЦЬ св. БЕНЯДЫКТА НУРСІЙСКАГА. =Паводле MARTYROLOGIUM ROMANUM Памяць св. Бенядыкта адзначаецца 11 ліпеня. (Sanctus Benedictus de Nursia, pater monachorum occidentalium, Nursiae natus circa annum 480). =Рымскі мартыралог: Успамін святога Бенядыкта, абата, які, нарадзіўся ў Нурсіі (ва Умбрыі) і атрымаў адукацыю ў Рыме; пачаў весці пустэльніцкае жыццё ў рэгіёне Субіяка, збіраючы вакол сябе шмат вучняў; потым, пераехаўшы ў Касіна, заснаваў там знакаміты манастыр і напісаў Правіла, якое так распаўсюдзілася ўсюды, што прынесла яму тытул патрыярха манахаў на Захадзе. Мяркуецца, што ён памёр 21 сакавіка. (21 сакавіка: у Montecassino – гадавіна смерці святога Бенядыкта, абата, успамін якога адзначаецца 11 ліпеня).