Кажаш, я шмат разоў прасіў і не атрымаў. Несумненна, гэта таму, што ты дрэнна прасіў – ці з нявер’ем, ці з пыхаю, ці ж не карыснага табе; калі ж прасіў часта і карыснага, то не з настойлівасцю… Калі ж просіш не з намаганнем і вялікай настойлівасцю, то не атрымліваеш.
Спачатку трэба пажадаць, а пажадаўшы, прасіць праўдзіва з верай і цярпеннем карыснага кожнаму, каб пры гэтым цябе ні ў чым не асуджала сумленне як таго, хто просіць нядбайна або легкадумна, – і тады ты атрымаеш, калі таго хоча Бог. Бо Ён лепш за цябе ведае, што карысна табе, і, можа быць, з прычыны гэтага адкладае выкананне просьбы, мудра прымушаючы цябе быць старанным перад Ім, каб ты ведаў, што значыць дар Божы, і захоўваў дадзенае са страхам.
Бо ўсё, што набываецца з вялікім намаганнем, імкнуцца захаваць, каб, страціўшы атрыманае, не загубіць і вялікіх намаганняў і, адкінуўшы ласку Госпада, не аказацца нявартым Вечнага Жыцця.
Св. Ян Залатавусны