Два жыцці
Царква ведае два жыцці, абвешчаныя ёй і наказаныя Богам. Адно – гэта жыццё ў веры, другое – жыццё ў бачанні. Адно – у часе падарожжа, другое – у вечным жыллі. Адно – у працы, другое – у адпачынку. Адно – у дарозе, другое – на радзіме. Адно – у здзяйсненні справы, другое – ва ўзнагародзе сузірання.

Першае жыццё праходзіць да самага канца гэтага свету і там сустрэне канец. А другое споўніцца тады, калі праміне гэты свет, але ў будучым не будзе мець канца.
Наследаваць Хрыста, ідучы за Ім да самай смерці, – вось пабожная паўната цярпення. Трываць, пакуль не прыйдзе Хрыстос, – гэта паўната ведаў, якія дазволяць спазнаць Яго.
Зло гэтага свету мы церпім на зямлі паміраючых, а там убачым дабро Госпада ў краіне жывых.
Св. Аўгустын