Уся “Біблія” Скарыны адным томам
Днямі выдавецтва “Тэхналогія” прэзентавала навінку – легендарную “Біблію” беларускага першадрукара Скарыны. Асаблівасць выдання ў тым, што пад адной вокладкай змешачаныя ўсе кнігі.
У кнізе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517–1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблейных вершаў, з паказаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі. У дадатках змешчаны выяўленыя ў “Малой падарожнай кніжцы” (1522) і “Апостале” (1525) фрагменты з іншых кніг Бібліі, выданне якіх Ф. Скарынам не пацверджана.
Укладальнік Алесь Бразгуноў.
Шукайце ў крамах і на сайце выдавецтва.