27.05.2023 у Берасьці сьвяткавалі ўрачыстасьць у гонар цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай, якая зьяўляецца каштоўнай памяткай старога гораду. Мясцовыя грэка-католікі сьпявалі Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы перад гэтым цудатворным абразом у касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа. Набажэнства ўзначальваў Апостальскі адміністратар грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей (Гаек). У гэты дзень Берасьце наведаў Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ