12 чэрвеня – Памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускайСёньня сьвяткуем памяць 12-ці навамучанікаў …

12 чэрвеня – Памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай

Сёньня сьвяткуем памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай – пацярпелых падчас Другой сусьветнай вайны каталіцкіх сьвятароў, манахіняў і сьвецкіх людзей. Сярод іх была і Марыяна Бярнацкая, якая паходзіла з верных Каталіцкай Царкве ўніятаў з былой Холмскай епархіі. Падчас Другой сусьветнай вайны яна дабраахвотна прапанавала сваё жыцьцё ўзамен за сваю цяжарную нявестку, якая трапіла ў шэраг закладнікаў, якіх павінны былі расстраляць нацысты.