НАВАМУЧАНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ. Мучаніцкую смерць прынялі на тэрыторыі Беларусі: =БЕРАЗВЕЧЧА (Глыбкае…

НАВАМУЧАНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ. Мучаніцкую смерць прынялі на тэрыторыі Беларусі: =БЕРАЗВЕЧЧА (Глыбкае): святары Мячыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртэк, Уладзіслаў Мацьковяк; =РОСІЦА: айцы марыяне Юры Кашыра і Антон Ляшчэвіч; =БАРАВІКОЎШЧЫНА (Івянец): айцы францішкане канвентуальныя Ахілес Пухала і Герман Стэмпень; =БАРЫСАЎ: святар Генрык Глябовіч; =ПЕТРАЛЯВІЦКАЯ ГАРА (Слонім): сястры-непакалянкі Ева Ноішэўская і Марта Валоўская; НАВУМАВІЧЫ (Гродна): Мар’яна Бярнацкая. =Мучаніцкую сьмерць на Падляшшы (ПІЛІЦКІ ЛЕС каля Бельска Падляскага) прыняў канонік Антоні Бешта-Бароўскі, генеральны вікарый Пінскай дыыяцэзіі. =Іх беатыфікацыя (сярод 108 мучанікай ІІ-й сусветнай вайны) мела месца 13.06.1999; Літургічны ўспамін – 12 чэрвеня.