У Берасьці па традыцыі, у апошнюю суботу чэрвеня – 24 чэрвеня 2023 г., аб 11-й гадз. адзначаюць сьвята апекуноў гэтай грэка-каталіцкай парафіі – сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, заступнікаў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу.
Таксама ў гэты дзень парах нашай парафіі а. Ігар КАНДРАЦЬЕЎ будзе адзначаць 35-годдзе свайго сьвятарства. А яшчэ сёлета мінула 30 гадоў з часу афіцыйнай рэгістрацыі берасьцейскай парафіі ў органах улады.
Запрашаем на нашыя сьвяткаваньні! І просім малітваў за сьвятара і вернікаў грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці.