24 чэрвеня 1590 г. біскупы Луцкі і Астрожскі Кірыл Цярлецкі, Пінскі і Тураўскі Лявонцій Пяльчыцкі, Львоўскі, Галіцкі і Камянец-Падольскі Гедэон Балабан, Холмскі і Белзскі Дыянісій Збіруйскі выдаюць дэкларацыю пра жаданне заключыць унію з Рымскай Царквой з умовай захавання нязменнасці абрадаў і царкоўнай традыцыі і чаканнем ад караля зацвярджэння прывілеямі свабодаў, якія будуць пададзеныя біскупамі дадаткова ў артыкулах. Дакумент быў адпраўлены каралю Жыгімонту III, які лічыўся гарачым прыхільнікам уніі.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ