Вернікі парафіі шчыра павіншавалі свайго шматгадовага душпастыра з 35-годдзем сьвятарскага служэньня і пажадалі яму здароўя, каб дажыў да часу, калі будзе вянчаць і хрысьціць дзяцей і ўнукаў парафіянаў, якіх некалі а. Ігар хрысьціў яшчэ немаўлятамі.
Літургічная частка сьвяткаваньняў скончылася мнагалецьцем Сьвятому Айцу Францішку, кіраўніку БГКЦ Архімандрыту Сяргею (Гаеку), сьвятару а. Ігару і яго жонцы-памочніцы Вользе ў сьпеўным і іншым служэньні, а таксама ўсім вернікам парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, якая адрадзілася ў Берасьці тры дзесяцігоддзі таму.
Сьвяткаваньне яшчэ доўга працягвалася за смачным сьвяточным абедам на сьвежым паветры ў сяброўскіх размовах.