9 ліпеня 1629 г. адбыліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім. Або…

9 ліпеня 1629 г. адбыліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім. Абодва сабраліся ў адзін дзень. Агульным бачаннем урэгулявання падзелу было ўтварэнне Кіеўскага патрыярхату, які б знаходзіўся ў еднасці з Рымам.

Аднак сваю ролю зноў адыграла казацтва, якое чарговы раз паставілася супраць усялякага з’яднання і пагразілі смерцю праваслаўнаму мітрапаліту Барэцкаму ды іншым біскупам, калі б яны адважыліся на нейкае паразуменне са з’яднанымі, таму на сумесны сінод, прызначаны на кастрычнік у Львове, не прыбыў ніхто з праваслаўных.

Уніяцкі бок, у сваю чаргу, не атрымаў кананічных паўнамоцтваў з Рыму на правядзенне аб’яднаўчага сіноду, і справа аб’яднання скончылася няўдачаю.