24 ліпеня 1806 г. Полацкі архіепіскап Іраклій Лісоўскі быў прызначаны мітрапалітам Уніяцкай Царквы ў Расіі.
У сувязі з другім (1793 г.) і трэцім (1795 г.) падзеламі Рэчы Паспалітай павялічылася тэрыторыя і колькасць уніяцкіх вернікаў у Расійскай імперыі. Гэта выклікала змены ў царкоўнай структуры. З 1798 г. уніяты Беларускай губерні заставаліся ў Полацкай архіепархіі, а для вернікаў Менскай і Літоўскай губерняў была створана Берасцейская епархія.
У 1807 г. у склад Берасцейскай епархіі ўваходзілі 802 парафіі з 748 583 вернікамі і 950 святарамі. У ёй было 45 мужчынскіх манастыроў з 349 манахамі і 5 жаночых з 64 манахінямі. У Полацкай архіепархіі –
445 парафій з 568 787 вернікамі; 22 мужчынскія манастыры са 133 манахамі і З жаночыя з 30 манахінямі.