Новы запавет прадказаў Малахія, адзін з дванаццаці прарокаў, у словах: «Не маю ў вас упадабання, – к…

Новы запавет прадказаў Малахія, адзін з дванаццаці прарокаў, у словах: «Не маю ў вас упадабання, – кажа Госпад Усемагутны, – і не прыму ахвяраў з вашых рук. Бо ад усходу сонца і да захаду Маё імя будзе ўшаноўвацца сярод народаў, і на кожным месцы будзе прыносіцца дар каджэння Майму імені і чыстая ахвяра; бо вялікае Маё імя сярод народаў, – кажа Госпад Усемагутны» (пар. Мал 1, 10-11). Праз гэтыя словы выразна паказаў, што былы народ запавету перастане прыносіць Богу ахвяры, але на кожным месцы будзе прыносіцца чыстая ахвяра, а імя Ягонае будзе ўшаноўвацца сярод народаў.

Якое ж імя ўслаўляецца паміж народамі, калі не імя нашага Госпада, праз Якога ўзвышаны Айцец і ўзвышаны чалавек? А паколькі гэта імя Ягонага Сына, Які праз Яго стаўся чалавекам, таму Ён называе яго сваім. Імя Ісуса Хрыста, што ўшаноўваецца ва ўсім свеце, Айцец называе сваім, бо гэта імя Ягонага Сына, і Ён сам яго даў дзеля збаўлення людзей (пар. Дз 4, 12).

Паколькі імя Сына належыць Айцу і Царква прыносіць ахвяру Богу Айцу праз Ісуса Хрыста, таму справядліва кажа прарок: «На кожным месцы будзе прыносіцца дар каджэння Майму імені і чыстая ахвяра» (пар. Мал 1, 11). Вось жа дарам каджэння, як кажа св. Ян у Апакаліпсісе, з’яўляюцца малітвы святых (пар. Ап 5, 8).

Св. Ірыней Ліёнскі