Плён Сусветных дзён моладзі: 3500 маладых людзей вырашылі прысвяціць сябе Богу7 жніўня, пасля завярш…

Плён Сусветных дзён моладзі: 3500 маладых людзей вырашылі прысвяціць сябе Богу

7 жніўня, пасля завяршэння Сусветных дзён моладзі, адбылася традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў руху Неакатэхуменальнага шляху, на якой 2000 юнакоў выказалі рашэнне стаць святарамі, а 1500 дзяўчат – уступіць у манаскія ордэны.

На малебне прысутнічала каля 75 тысяч маладых людзей са 114 краін, духавенства, а таксама заснавальнік гэтага царкоўнага руху Кіко Аргуэльё, паведамляе Vatican News.