Позна я палюбіў Цябе, Прыгажосць даўняя і заўсёды новая! Позна я палюбіў Цябе! Ты быў ува мне, а я б…

Позна я палюбіў Цябе, Прыгажосць даўняя і заўсёды новая! Позна я палюбіў Цябе! Ты быў ува мне, а я быў звонку і звонку шукаў Цябе. Сам, поўны брыдоты, я бег за прыгажосцю, якую Ты стварыў. Ты быў са мною, але я не быў з Табою. Здалёк ад Цябе ўтрымлівалі мяне стварэнні, якія б увогуле не існавалі, калі б не існавалі ў Табе. Ты прамовіў, паклікаў і перамог маю немату. Заіснаваў, Тваё святло знішчыла маю слепату. Ты рассеяў навокал водар, а я пачуў і ўдыхаю Цябе. Аднойчы пакаштаваў, а цяпер адчуваю недахоп і прагну; Ты дакрануўся, і я палаю прагненнем Твайго спакою.

Св. Аўгустын