«Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны» (Мц 5, 4). Гэты смутак, умілаваныя, якому абяцана веч…

«Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны» (Мц 5, 4). Гэты смутак, умілаваныя, якому абяцана вечнае суцяшэнне, не мае нічога супольнага з пакутамі гэтага свету. Нікога не зробяць шчаслівымі слёзы, якія пралівае з болю ўсё чалавецтва. Святы плач мае іншую прычыну; іншую прычыну маюць блаславёныя слёзы.

Пабожны смутак заключаецца ў аплакванні чужых або ўласных грахоў; ён не нараджаецца ў выніку спаўнення Божай справядлівасці, але з прычыны людскога беззаконня. Таму больш трэба аплакваць таго, хто чыніць зло, а не таго, хто яго церпіць, бо зло наклікае на бязбожнага пакаранне, а цярплівасць вядзе справядлівага да хвалы.

Св. Лявон Вялікі