Чым перамог д’ябал, тым перамог яго Хрыстос. Узяўшы ў яго зброю, ён адолеў яго. Як? Слухай! Дзева,…

Чым перамог д’ябал, тым перамог яго Хрыстос. Узяўшы ў яго зброю, ён адолеў яго. Як? Слухай! Дзева, дрэва і смерць былі знакамі нашай паразы. Дзеваю была Ева, бо яна тады яшчэ не ведала мужа. Дрэва было дрэвам раю. Смерць была пакараннем Адама. Ды вось зноў Дзева, дрэва і смерць! Гэтыя сімвалы паразы сталі знакамі перамогі. Марыя замест Евы. Замест дрэва пазнання дабра і зла – дрэва крыжа. Замест смерці Адама — смерць Хрыста. Бачыш, чым д’ябал перамог, тым сам быў пераможаны. Праз дрэва пабіў д’ябал Хрыста, а Хрыстос перамог д’ябла праз крыж. Тое дрэва ўкінула ў пекла, а гэтае дрэва і тых, хто быў там, вывела адтуль.

св. Ян Залатавусны