Адбітак пячаткі рэктара Новасвержанскай духоўнай семінарыі. 1749 г. Гады кіравання першага рэктара -…

Адбітак пячаткі рэктара Новасвержанскай духоўнай семінарыі. 1749 г. Гады кіравання першага рэктара – базыльяніна Генадзя Ляўданскага-Пашковіча.

Генадзь Пашковіч нарадзіўся у 1702 г. У 1731 г. адбыў навіцыят у Быцені. Быў прапаведнікам у базыльянскіх манастырах у Брэсце і ў Полацку (Св. Сафіі).

Менавіта з ягоным іменем звязана адкрыццё ў 1743 г. у м. Новы Свержань Наваградскага павету базыльянскага манастыра і духоўнай семінарыі на 12 студэнтаў для падрыхтоўкі белага духавенства.

Пасля працяглага рэктарства ў Новым Свержані быў настаяцелем манастыра ў Барунах.

У 1756 г. памёр і пахаваны ў Вільні пры манастыры Св. Тройцы.

Крыніца: Дзяніс Лісейчыкаў