Хрыстовая Царква святая і вядзе да святасці. Яе аснова, яе навучанне, яе таінствы – боскія. Людзі,…

Хрыстовая Царква святая і вядзе да святасці. Яе аснова, яе навучанне, яе таінствы – боскія. Людзі, якія належаць да яе, могуць і не быць святымі – відавочна, па сваёй нядобрай волі. Але яе святасць не залежыць ад людзей! Не людзі яе асвячаюць, а яна людзей. Яна вядзе іх да святасці. Усё, што Царква мае ад Хрыстовага ўстанаўлення, — усё, што складае яе сутнасць, усё ёсць святым і вядзе да асвячэння. І абрады, і ўсе знешнія формы, пропаведзі і ўсе царкоўныя павучанні, а таксама ўсе парадкі ў Царкве. А перадусім святымі з’яўляюцца ўсе святыя таінствы, бо асвячаюць сумленне і душу чалавека.

Слуга Божы мітр. Андрэй Шаптыцкі