Вечерам, 3 кастрычніка 1226 г., на голай зямлі, вялікі святы Каталіцкай Царквы Францішак сустрэў смерць, якую называў «сястрою».
Жыццё і дзейнасць Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго навакольнага свету, і яшчэ святы Францішак магутна прычыніўся да адбудовы ўсёй Сусветнай Царквы на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў.
Трапар Францішку Асізскаму (тон 3). Калі багацеі зьбяднілі сьвет, ты, вялебны ойча Францішку, узбагаціў яго беднасьцю Хрыста, ды сваёй любоўю да ўсяго стварэньня адкрыў нам зьзяньне Таборскага сьвятла, таму ўсе народы ўбачылі ў табе глыбокае жаданьне ўсяго чалавецтва. Малі Хрыста, Госпада нашага, каб выратаваў душы нашыя.
Кандак сьв. Францішку Асізскаму (тон 6). Пачуўшы словы Сьвятога Евангельля, ты, вялебны ойча Францішку, пакінуў свайго зямнога бацьку дзеля служэньня нябеснаму Айцу, паказваючы нам багацьце беднасьці і дасканалую радасьць Крыжа. Супрацьпастаўляючы пысе моцных пакору простых ды разбураючы сьцены нянавісьці сілай сваёй любові, ты сам стаў вобразам укрыжаванага Хрыста, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняе.