13 – 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ, ПАПЫ. (16.10.1978 абранне …

13 – 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ, ПАПЫ. (16.10.1978 абранне Біскупам Рыму – 22.10.1978 уступленне на катэдру св. Пятра). =У МІНСКУ Дэкада пачынаецца ў Пятніцу 13.10.2023: Боская Літургія ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) – Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023: Боская Літургія ў 11:00 у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7). = “Браты і Cёстры! Не бойцеся вітаць Хрыста і прымаць Яго моц!
Ня бойцеся! Сапраўды, расчыніце насцеж дзверы Хрысту! Адкрыйце для Яго збаўчай сілы межы дзяржаў, эканамічныя і палітычныя сістэмы, шырокія сферы культуры, цывілізацыі і развіцця. Ня бойцеся! Хрыстос ведае, «што ўнутры чалавека». Толькі Ён ведае!
Дык дазвольце — прашу вас, малю з пакорай і даверам — дазвольце Хрысту гаварыць з чалавекам. Толькі ў Яго ёсць словы жыцця, так! жыцця вечнага”. (св. Ян Павел ІІ, папа – 22.10.1978)