N. 23.096/R Афіны – Roma, 29-09-2023
Excellentissimo ANTONIO DZIEMIANKO
Episcopo Pinscensi
PINSK, Bielorussia
Excellentissime, Salutem Tibi dicimus in Domino!
Вельмі шчыра віншую Вас, Эксцэленцыя,
са срэбным Юбілеем Вашага Архіпастырскага служэння.
У вашым Служэнні ў розных дыяцэзіях Беларусі Вы стараліся дайсці да кожнага чалавека, несці кожнаму Evangelii gaudium.
У вінаградніку Хрыста на Беларускай Зямлі Вы заўжды звярталі пастырскую ўвагу на вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы, аказвалі ім сваю нястомную дапамогу і падтрымку – мужна ідучы следамі Слугі Божага Біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага. Святаслужыцелі і вернікі Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі выказваюць Вам шчырую ўдзячнасць і глыбокую пашану.
Малітвамі Найсвятой Багародзіцы, шанаванай ў Лагішынскай Іконе, Святамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага
і Слугі Божага Біскупа Зыгмунта няхай шчодра блаславіць Вас Госпад і Збаўца наш Ісус Хрыстос “на многія леты!”
In X.to D.no
+Архім. Сяргей (Гаек)
Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі