НОВЫ ПЕРШАЕРАРХ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў сёння (26.10.2023) Архіепіскапам Мітрапалітам Прэшаўскім пачэснага ераманаха Ёну (Максіма), ігумена Студыцкай Лаўры Унева (Украіна).
Уладыка Ёна (Jozef Maksim) нарадзіўся ў Левачы (Славакія) 21 лістапада 1974 г. Вучыўся на грэка-каталіцкім тэалагічным факультэце ў Прэшаве і 11 ліпеня 1998 г. быў рукапакладзены ў святары. У 2017 г. скончыў дактарантуру ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме з дысертацыяй на тэму студыцкага манаства. Пасля вяртання ва Украіну быў настаяцелем манастыра святога Міхаіла ў Львове; у 2020 г. абраны ігуменам Лаўры Унів.