+ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ЎСПАМІНУ СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА + =Дні 9-10-11 лістапада – гэта Triduum перад святам св. Язафата (12 лістапада). Ушаноўваем Яго як святамучаніка – г. зн. святаслужыцеля (ераманаха – біскупа) і мучаніка. Яго мужны мучаніцкі подзьвіг быў ўвянчаннем ягонага руплівага, ахвярнага, нястомнага і мужнага святаслужэння. =У гэтыя дні ў малітве дзякуем Госпаду за святаслужыцеляў нашай Царквы, за іх руплівае і ахвярнае служэнне Народу Божаму – вернікам БГКЦ. Даверым усю Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву – святароў, дыяканаў, семінарыстаў ды ўсіх вернікаў нябеснаму заступніцтву свмч. Язафата, Архібіскупа Полацкага. +а. С.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ