Язэп, устаюць са сну і ідуць за словам, выконваюць яго, спаўняюць тое, што Бог ад іх жадае. Калі чал…

Язэп, устаюць са сну і ідуць за словам, выконваюць яго, спаўняюць тое, што Бог ад іх жадае. Калі чалавек падпарадкоўваецца Слову Божаму, д’яблу ўжо няма месца ў яго душы. Бо мы, будучы абмежаванымі і слабымі, у нашым жыцці абавязкова кагосьці ды слухаемся: або д’ябла-душагуба на смерць, або Бога-жыццядаўца – на збаўленне і жыццё: “Няўжо вы не ведаеце, што каму вы аддаецеся ў няволю дзеля паслухмянасці і каго слухаеце, таго вы і нявольнікі: або граху дзеля смерці, або паслухмянасці дзеля справядлівасці? Дзякуй Богу, што вы, будучы раней нявольнікамі граху, ад сэрца паслухаліся таго вучэння, якое было вам перададзена. А вызваліўшыся ад граху, вы сталі слугамі справядлівасці.” (Рым. 6, 16-18)

Малітва: Госпадзе мой і Збаўца Ісусе Хрысце! Ты ведаеш маю немач і ведаеш хітрыкі злога, які нападае на мяне. Вядзі мяне бяспечнай дарогай пакорлівасці, прастаты і паслухмянасці, каб я змог, дзякуючы Тваёй ласцы, абмінуць усе пасткі і сілкі д’ябла і ісці гэтым збаўленчым шляхам Тваёй волі, вяртаючыся да сваёй зямлі – Нябеснай Айчыны, дзе Ты жывеш і валадарыш з Айцом і Святым Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах