У маі 1835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт, у склад якога ўвайшлі праваслаўныя іерархі: Наўгародскі мітрапаліт Серафім, Маскоўскі мітрапаліт Філарэт, Цвярскі архібіскуп Рыгор; уніяцкі мітрапаліт І. Булгак, генерал граф Талстой, князь Галіцын, обер-пракурор Св. Сінода С. Нячаеў, статссакратар С. Танееў. Камітэт папярэдне разгледзеў усе меры, якія былі прыняты па ўніяцкіх справах.
Міністр унутраных спраў Д. Блудаў, дакладаючы 8 снежня 1836 г. аб працы гэтага камітэта, адзначыў, што яго мэтай адносна ўніятаў было “ператварыць іх з паўпалякаў, рымскіх каталікоў у адданых сыноў нашай царквы і Расіі”.