Хоць святыя настаўнікі раскрывалі шмат таямніц і цудаў, а пабожныя душы спазнавалі іх у гэтым жыцці,…

Хоць святыя настаўнікі раскрывалі шмат таямніц і цудаў, а пабожныя душы спазнавалі іх у гэтым жыцці, аднак большую іх частку яшчэ трэба не толькі раскрыць, але і зразумець.

Таму неабходна паглыбляцца ў Хрыста, Які ёсць правобразам шчодрай капальні, у нетрах якой схавана мноства скарбаў. І як бы глыбока хтосьці не капаў, усё роўна не дасягне ні яе дна, ні межаў. Больш за тое, то тут, то там у кожным закутку можна знайсці новыя залежы новага багацця.

З гэтай прычыны апостал Павел гаворыць пра Хрыста: «У ім схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання» (Клс 2, 3).

Св. Ян ад Крыжа “Духоўная песня”