3-ці дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка I =ДЗЕНЬ ІІІ (16…

3-ці дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Частка I
=ДЗЕНЬ ІІІ (16 снежня) – Ікас 3
Маючы ва ўлоньні сваім Бога, Дзева сьпешна пасьпяшыла да Альжбеты, сын якое ва ўлоньні яе, пачуўшы прывітаньне, усьцешыўся і ўзварухнуўся, быццам хацеў уславіць Багародзіцу песьняю:

Радуйся, Галінка неўвядальнага куста!
Радуйся, Набытак несьмяротнага плоду!
Радуйся, бо Ты ўзрасьціла чалавекалюбнага Земляроба!
Радуйся, бо Ты нарадзіла Садоўніка жыцьця нашага!

Радуйся, Ніва, што прыносіць багаты плод ласкаў!
Радуйся, Стол, поўны багацьця спагады!
Радуйся, бо праз Цябе рай зноў зацьвітае!
Радуйся, бо Ты рыхтуеш супакаеньне душам!

Радуйся, духмяны Пах малітвы!
Радуйся, Ачышчэньне ўсяго сьвету!
Радуйся, Божая Спагадлівасьць да людзей!
Радуйся, Адвага нас, сьмяротных, зьвяртацца да Бога!
*Радуйся, Дзева Маці!

Кандак 4
Праведны Язэп сумеўся, гледзячы на Цябе, Бязьвінная, і, спакусіўшыся, усумніўся ў Тваім дзявоцтве. Калі ж ён даведаўся, што гэта сталася праз Духа Сьвятога, усклікнуў: Алілуя!