Вялікая таямніца Божага ўцелаўлення заўсёды застаецца таямніцай. Сапраўды, як Слова, Якое ў Сваёй Асобе сутнасна прысутнічае ў целе, можа ў той жа час і ў той жа асобе сутнасна цалкам знаходзіцца ў Айцу? Як Той, Хто па Сваёй прыродзе цалкам з’яўляецца Богам, можа цалкам стаць чалавекам па прыродзе? Як пры гэтым ніводная прырода не страціла нічога: ні Божая, у якой Ён ёсць Богам, ні наша, у якой Ён стаў чалавекам?
Гэтыя таямніцы можа спасцігнуць толькі вера, якая, канешне, застаецца сутнасцю і падставай тых рэчаў, якія пераўзыходзяць усялякае адчуванне і рацыянальнае спазнанне.
Св. Максім Вызнаўца