НАША ВЕРА.БЕЛАРУСКАЯ ІКОНА – ЭКСКУРС У FASHION.Iконы могуць падказаць, якую вопратку насiлi нашыя пр…

НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСКАЯ ІКОНА – ЭКСКУРС У FASHION.

Iконы могуць падказаць, якую вопратку насiлi нашыя продкi. Вось хаця б адзін абраз : з экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкiм музеi – прыгледзьцеся…
Ікона “Нараджэнне Маці Божай” 18 стагоддзя. Шэдэўр беларускага іканапісу. Мастак выявіў Біблейскую гісторыю – сюжэтна дакладна, але вопратку для герояў падабраў адпаведна свайму часу…
Аўтар абраза Пётр Яўсеевіч з Галынца (Магілёўшчына) 1649 год ( работа падпісана – гэта рэдкасць).
Паглядзіце на прапісаныя дэталі : на жанчынах – нашы наміткі, падушкі з беларускай арнаментальнай вышыўкай і карункавымі прошвамі. Маленькая калыска, запраўленая ў нашай традыцыі. Арка на заднім фоне ўпрыгожана залатым раслінныім арнаментам – ён падобны на ўзоры італьянскіх тканін і графічных малюнкаў XVII стагоддзя.